- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музычныя праграмы джазавага барабаншчыка Білі Кобэма і яго групы сярэдзіны 1970-х;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы французскага кампазітара Эмануэля Шабрые;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы пуэрта-рыканскага спевака Рыкі Марціна;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творчасць квартэта Amadeus;
- у 07:20, 13:15, – праект «Нам засталася спадчына»;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: музыка Джона Лі Хукера;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Крэйга Армстранга да фільма-мюзікла База Лурмана «Мулен Руж»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» ў выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: сімфанічная сюіта «Шэхерэзада» і «Нядзельная уверцюра» Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Іван Шамякін «Шлюбная ноч». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 – «У свеце музыкі»: бразільскія матывы Эйтара Віла-Лобаса;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: прагучаць запісы Эрні Эндруса;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру»: у студыі – навуковец і паэт Анатоль Кулак;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы народнай артысткі Расіі Валерыі;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Васіля Кандрасюка і Фёдара Пыталева;
- у 15:30 – паўтор праграмы «Натхнёныя музыкай» з 26 студзеня;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: спявае дуэт Анжэлы Георгіу і Раберта Аланьі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: сімфанічныя творы Атарына Рэспігі, Джузэпэ Тарціні і Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: калядныя мелодыі ў выкананні знакамітых оперных спевакоў.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.