- у 00:04 – праграма «Для паўночнікаў»: спявае Стыві Уандэр;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы калумбійскай спявачкі Шакіры;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка кампазітара-мінімаліста Ламберта;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – «Con Tempo»: творчасць беларускага кампазітара Леаніда Гуціна;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: слухаем нямецкую спявачку Рут Брандзін;
- у 08:05 і 13.05 – праграма «Музыка тэатра і кіно»: прагучыць музыка Аляксандра Журбіна да савецкага музычнага мастацкага тэлефільма «Бедная Маша» рэжысёра Мікалая Александровіча 1981 года;
- у 08:45 і 18:45– «Радыёсерыял»: старонкі рамана Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: п'есы з сюіт кампазітараў Карэна і Арама Хачатуранаў;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Іван Шамякін «Шлюбная ноч». Выканаўца – артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: «Таката» Атарына Рэспігі для фартэпіяна з аркестрам;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага гітарыста Джо Паса 1967 года;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай прысвечана бібліятэкам краіны, іх праблемам і перспектывам;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: Трыа для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі Альбера Руселя;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Дзмітрыя Лыбіна і Валянціны Сярых;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянны квартэт Роберта Шумана;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы Aka Trio (Італія, Сенегал, Бразілія);
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Цэзара Кюі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.