- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбом гурта «Brecker Brothers» 1975 года;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: музыка амерыканскага кампазітара Лероя Андэрсана;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы Эміля Гараўца;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творы кампазітара Яна Цірсэна;
- у 07:20, 13:15 –праект «Месца прыцягнення» раскажа пра пасёлак Зэльва;
- у 07:35 і 14:05 – гучаць «Любімыя мелодыі»: слухаем амерыканскага эстраднага спевака Тоні Бенета;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: балетная музыка з оперы «Фауст» Шарля Гуно;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача «Класіка раніцай» пазнаёміць з творчасцю Бедржыха Сметаны;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Іван Шамякін «Шлюбная ноч». Выканаўца – артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана музыцы Джаакіна Расіні;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага барабаншчыка Элвіна Джонса і яго ансамбля 1960 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госця студыі – першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: творы французскага кампазітара першай паловы XVI стагоддзя Клемана Жанекена;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: канцэртныя творы Галіны Гарэлавай і Міхаіла Васючкова ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: арыі з опер Джакама Пучыні ў выкананні Ёнаса Каўфмана;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: творы Роберта Шумана, Фелікса Мендэльсона і Франца Шуберта;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы японскай піяністкі Кейка Мацуі.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.
Ілюстрацыя з сайта radzima.org