6 лютага ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Эвелін Лентон;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: у выкананні Марты Аргерых гучыць Санаціна Марыса Равеля;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: гучаць песні ў выкананні Дзіна Марціна;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы піяністкі і кампазітара Марго Урубель;
- у 07:20, 13:15, – праект «Нам засталася спадчына»: Навум Гальпяровіч гутарыць з прафесарам Іванам Саверчанкам пра выдатныя постаці беларускай гісторыі;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: творчасць Луі Армстранга;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Аляксандра Колкера да фільма «Труфальдзіна з Бергама» 1976 года;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Генрыха Вагнэра;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Іван Шамякін «Шлюбная ноч». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 – «У свеце музыкі»: «Сімфаньета» Мікалая Рымскага-Корсакава ў выкананні аркестра імя Яўгена Святланава;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Оскара Браўна 1960 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» раскажуць пра Мірскую батлейку;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: песні Ігара Крутога;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Віяланчэльны канцэрт народнага артыста Беларусі і СССР Яўгена Глебава. З сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі іграў Яўген Ксаверыеў;
- у 15:30 – праграма «Натхнёныя музыкай»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: аркестравыя фрагменты і арыі з опер Антоніа Вівальдзі ў выкананні Сімоны Кермес і аркестра пад кіраўніцтвам Андрэа Маркона;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: творы Людвіга ван Бетховена і Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Анатоля Лядава.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.