«Спячая прыгажуня» ў Вялікім тэатры

07.02.2025

Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца паказ спектакля «Спячая прыгажуня» кампазітара Пятра Чайкоўскага – адной з жамчужын сусветнага балетнага мастацтва. Гэта казачнае харэаграфічнае дзейства, якое прапануе шырокую маляўнічую панараму цудоўных карцін і вобразаў і дэманструе ўсё багацце сродкаў класічнага і характарнага танца. Упершыню на сцэну тэатра ў вобразе прынцэсы Фларыны выйдзе салістка ўстановы Дзіяна Багатава.

Фота - bolshoibelarus.by