– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага джазавага піяніста Біла Эванса;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: музыка Генры Пёрсела;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Людвіга ван Бетховена;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана святу Стрэчання;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: гучаць вершы Алеся Пісьмянкова. Чытае артыст Алег Вінярскі;
– у 8:15 – «Наша музыка»: у выкананні ансамбля салістаў «Класік-Авангард» гучыць музыка Галіны Гарэлавай і Віктара Капыцько;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» знаёміць з творчымі калектывамі Белтэлерадыёкампаніі;
– у 10:05 – праграма «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага музыканста і спевака Марка Ліндсі;
– у 10:30 – праграма «Арт– гасцёўня» пазнаёміць з народным тэатрам «На Доўгім Бродзе»;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Адажыа з Трэцяй сімфоніі Антона Брукнера. Выканаўца – Дзяржаўная акадэмічная сімфанічная капэла Расіі пад кіраўніцтвам Генадзя Раждзественскага;
– у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: гучаць урыўкі з успамінаў спявачкі Любові Казарноўскай і танцоўшчыка Міхаіла Міхайлава;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – госця праграмы «Натхнёныя музыкай» – прыма–балерына Вялікага тэатра Беларусі, заслужаная артыстка Марына Вежнавец;
– у 13:00 – «Музычная студыя»: запіс творчага вечара музыказнаўцы Вольгі Брылон (другая частка);
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: канцэрт барочнага ансамбля «Concerto Koln», а таксама запісы джазавага піяніста і спевака Нэта Кінга Коўла;
– у 17:00 – у праграме «Класічны рэпертуар» прагучаць прэлюдыі Аляксандра Скрабіна;
– у 18:10 – праект «Вечары на канапе» пазнаёміць з асобай і творчасцю расійскай эстраднай спявачкі пачатку XX стагоддзя Надзеі Плявіцкай;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Сяргея Картэса «Візіт дамы». Пастаноўку ў 1995 годзе ажыццявілі музычны кіраўнік і дырыжор-пастаноўшчык – народны артыст Расіі Генадзь Праватораў і рэжысёр-пастаноўшчык – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікалай Пінігін, запіс па трансляцыі з Вялікага тэатра Беларусі;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданні Ганада Чарказяна «Пакаранне» і «Апошняя труба» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай спявачкі Джун Крысці 1958 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Выбачайце, калі ласка» паводле аднайменнай п'есы Андрэя Макаёнка. Выканаўцы народны артыст СССР Аляксандр Ільінскі, народныя артысты Беларусі Яніна Глебаўская, Іосіф Матусевіч, Мікалай Звездачотаў, артыстка Марыя Бялінская. Запіс 1954 года;
– у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by