22 лютага ў эфіры

–  у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы з дыска «Іншыя рытмы» – мелодыі Кубы, Мексікі, Бразіліі, Анголы і іншых краін;
–  у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянныя творы Яўгена Голубева;
–  у 06:10 – праект «Музыка на канале «Культура» прысвечаны творчасці Пятра Чайкоўскага;
–  у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» раскажа пра архіепіскапа Магілёўскага Георгія Каніскага;
–  у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: гучаць вершы Генадзя Пашкова ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
–  у 8:15 – «Наша музыка»: творы Уладзіміра Алоўнікава;
–  у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
–  у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» пазнаёміць з анонсам бліжэйшых канцэртаў, а таксама архіўнымі запісамі Беларускага радыё;
–  у 10:05 – праграма «Любімыя мелодыі»: слухаем нідэрландскую спявачку Лені Кюр;
–  у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: госць праграмы – дырэктар філармоніі для дзяцей і юнацтва Алег Мазурын;
–  у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: дывертысменты Вольфганга Амадэя Моцарта;
–  у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: гучаць урыўкі з успамінаў спевака Пласіда Дамінга і актрысы Сімоны Сіньярэ;
–  у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
–  у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» прысвечана ўспамінам пра кампазітара, народнага артыста Беларусі Сяргея Картэса;
–  у 13:00 – «Музычная студыя»: запіс праграмы «Музыка кіно» Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга;
–  у 14:05 – «Арт– пікнік»: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «Capriccio Stravagante», а таксама канцэртная праграма групы «Manhattan Transfer» 1977 года;
–  у 17:00 – у праграме «Класічны рэпертуар» прагучаць канчэрці гросі Арканджэла Карэлі;
– у 18:10 – праект «Вечары на канапе» прысвечаны жыццю і творчасці Міхася Забэйды-Суміцкага;
–  у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка музычнай камедыі Андрэя Мдывані «Дзяніс Давыдаў». Спектакль пастаўлены на сцэне Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі ў 1985 годзе. Аўтар лібрэта – Уладзімір Салаўёў, музычны кіраўнік і дырыжор – Глеб Аляксандраў, рэжысёр – Барыс Утораў. Прагучыць запіс па трансляцыі;
–  у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Ірыны Шорац «Ноч. Дзень, Ноч» чытае артыстка Ліка Пташук;
–  у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
–  у 21:10 – «Час на джаз»: запісы гітарыста і кампазітара Джона Скофілда 1979 года;
–  у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль  «Вераснёвыя ночы» паводле аднайменнага апавядання Кузьмы Чорнага. У спектаклі занятыя народныя артысты Беларусі Лілія Давідовіч, Генадзь Гарбук, Павел Дубашынскі, Арнольд Памазан, заслужаныя артысты Беларусі Барыс Уладамірскі, Аляксандр Дзянісаў, артысты Рэгіна Дамброўская, Эма Зайцава, Галіна Малумава,Тамара Старасценка, Генадзь Мандрус. Аўтар інсцэніроўкі для радыё – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксей Бараноўскі. Запіс 1968 года;
–  у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by