23 лютага ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы джазавага саксафаніста Стэна Гетца;
- у 06:10 –  «Музыка на канале ”Культура”»: канцэртныя запісы Андрэя  Паначэўнага;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Генадзя Пашкова чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: музыка Іаганеса Брамса;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа пра мемарыяльны комплекс «Шаулічы»;
- у 9:25 – праграма «Музычная радыёпалітра»;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Уладзімір Высоцкі;
- у 10:30 – праграмы «Віртуозы»  прысвечана ўспамінам пра народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: п'есы Ісака Альбеніса;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з фондаў Беларускага радыё. Прагучыць першая частка інсцэніроўкі паводле рамана Мігеля дэ Сервантэса Сааведра «Дон Кіхот». Аўтар і рэжысёр радыёкампазіцыі – Алена Казленя, ролі выконваюць артысты сталічных тэатраў;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 –  праграма «Натхнёныя музыкай» прысвечана асобе і творчасці заслужанага артыста Беларусі Валерыя Кучынскага;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, што складаецца з заявак слухачоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» - аркестравыя сюіты Георга Фрыдрыха Гендэля, «Джазавыя краявіды» прысвечаны плыні «Фры-джаз»;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» прапануе ўспомніць народныя салдацкія песні;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: «Іспанскія танцы» Энрыке Гранадаса;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» спявае Таццяна Шмыга;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка  гераічнай музычнай камедыі Андрэя Мдывані «Дзяніс Давыдаў». Спектакль пастаўлены на сцэне Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі ў 1985 годзе. Аўтар лібрэта – Уладзімір Салаўёў, музычны кіраўнік і дырыжор – Глеб Аляксандраў, рэжысёр – Барыс Утораў. Прагучыць запіс па трансляцыі;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку «The Yardbirds» «For Your Love» 1965 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Паравозік Ясік і яго добрыя справы»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Філі Джо Джонса 1958 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Стары і дарога» паводле аднайменнай п'есы Васіля Ткачова. Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Лапцінскі, у ролях народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Лапцінскі, артысты Алег Вінярскі і Аляксандр Лабуш. Запіс 1996 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчасцю сучаснага амерыканскага кампазітара Марціна Брэсніка.

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by