24.02.2025
Сёння Рыгору Барадуліну споўнілася б 90 гадоў. Ён стаў апошнім, каму было прысвоена ганаровае званне «народны паэт Беларусі». У 2006 годзе кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры за зборнік вершаў «Ксты». Сёння памяць аб славутым земляку захоўваюць на яго малой радзіме, роднай Ушаччыне. Засталіся людзі, якія ведалі яго пры жыцці. Так, лектар-экскурсавод Ушацкага музея народнай славы імя Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Лабанка Вера Спірчонак расказала пра асаблівае стаўленне пісьменніка да родных мясцін.