27 лютага ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: калекцыя джазавых мелодый у выкананні Мэла Тармэ;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы эстонскага ансамбля Arsis;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: слухаем дуэт – Ала Ёшпэ – Стахан Рахімаў;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы амерыканскага кампазітара Джона Зорна;
– у 07:20, 13:15, – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны ананімным творам беларускай літаратуры;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: прагучаць творы паэта-песенніка Міхаіла Матусоўскага;
– у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: пачуеце музычную тэму з тэлефільма «Месца сустрэчы змяніць нельга»;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» прагучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: п’есы нямецкага кампазітара Георга Тэлемана;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Прачытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
– у 11:30 – «У свеце музыкі»: прагучыць фартэпіянны «Сшытак для юнацтва» Радзівона Шчадрына;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Джаан Брэкін «Keyed In» 1979 года;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госця студыі – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі, старшыня савета маладых вучоных, кандыдат біялагічных навук Ганна Шчаюк;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы заслужанага артыста Расіі Віктара Зінчука;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» прачытае артыстка Ліка Пташук;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: пачуеце фрагмент сюіты з балета Яўгена Глебава «Альпійская балада» ў выкананні эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
– у 15:30 – праграма «Натхнёныя музыкай»;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: прэлюдыі Клода Дэбюсі ў выкананні Пола Крослі;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: прагучаць сімфанічныя творы Ёзэфа Гайдна і Роберта Шумана;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы народнага артыста Беларусі, скрыпача Льва Гарэліка.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.