Анонс перадач 3 сакавіка

– у 00:04 – праграма «Для паўночнікаў»: інструментальная музыка Мікаэла Тарывердыева і Юрыя Саульскага;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: пачуеце песні, прысвечаныя вясне;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» запісы кампазітара Дасціна О’Хэларана;
– у 07:20 і 13:15 – перадача «Con Tempo» пазнаёміць з творчасцю кампазітара Уладзіміра Дарохіна;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: слухаем песні ў выкананні Аляксея Глызіна;
– у 08:05 і 13.05 – праграма «Музыка тэатра і кіно»: прыгадаем савецкі дзіцячы фільм «Без сям’і»;
– у 08:45  і 18:45 – «Радыёсерыял»: старонкі рамана Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» прачытае артыстка Ліка Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: аркестравыя п’есы Радзівона Шчадрына;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
– у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: прагучыць фрагмент сімфанічнай паэмы Рыхарда Штрауса «Жыццё героя»;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Бобі Дарына 1960 года;
– у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай: размова пойдзе аб нядаўняй кінапрэм’еры – анімацыйным фільме «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Каляндар свят»;
– у 13:30 – запісы «З музычнай калекцыі канала "Культура"»;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» у выкананні артысткі Лікі Пташук;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: танцавальныя мелодыі Міхала Клеафаса Агінскага і Мацея Радзівіла;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: вашай увазе – запісы піяніста Святаслава Рыхтара;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка» для маленькіх слухачоў;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: прапануем паслухаць творы Фелікса Мендэльсона.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by