Пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры «Аб выніках дзейнасці сферы культуры ў 2024 годзе і задачах развіцця на 2025 год» прайшло на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў

03.03.2025

Месца выбрана невыпадкова. «Гэта кузня нашых творчых кадраў. Тут атрымліваюць прафесію людзі, якія нясуць мастацтва», – адзначыў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка, дадаўшы, што БДАМ актыўна працуе над экспартам адукацыйных паслуг.
У сваім выступленні міністр культуры Руслан Чарнецкі назваў тры складнікі паспяховага развіцця культуры: кадры, права і эканоміка, а таксама звярнуў увагу на праблемы і ўзрастаючую цікавасць беларусаў да ўласнага культурнага прадукту. Святкаванне 80-годдзя Вялікай Перамогі, па словах міністра, стане сёлета цэнтральнай падзеяй унутранага і міжнароднага культурнага жыцця.