«Музыка кіно» зноў прагучыць у Белдзяржфілармоніі

04.03.2025

5 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І. Жыновіча прэзентуе праект «Музыка кіно», які палюбіўся гледачам і праходзіць па шматлікіх просьбах. У праграме прагучаць мелодыі і песні з сусветнага кінематографа. Расказаў дырэктар калектыву Барыс Ліўшыц.

Фота - philharmonic.by