8 сакавіка ў эфіры

–  у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Мірэй Мацье;
–  у 02:00 – «Музыка ночы»: прагучаць оперныя старонкі Антона Рубінштэйна;
–  у 06:10 – праект «Музыка на канале «Культура» прысвечаны творчасці Фелікса Мендэльсона;
–  у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» раскажа пра Музей духоўнай гісторыі ў Баранавічах;
–  у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: пачуеце вершы Лізаветы Палеес ў выкананні артысткі Маргарыты Захарыі;
–  у 8:15 – «Наша музыка»: песні ў выкананні Якава Навуменкі і Наталлі Раманскай, Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, ансамбля «Песняры»;
–  у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
–  у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» пазнаёміць з анонсам бліжэйшых канцэртаў, а таксама архіўнымі запісамі Беларускага радыё;
–  у 10:05 – праграма «Любімыя мелодыі»: слухаем песні ў выкананні народнага артыста Малдаўскай ССР Іона Суручану;
–  у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: госць праграмы – акцёр тэатра і кіно Андрэй Душачкін;
–  у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: прэлюдыі Фрыдэрыка Шапэна – з рэпертуару Рудольфа Керэра;
–  у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам» прысвечана опернай спявачцы Галіне Вішнеўскай і танцоўшчыку Азарыю Плісецкаму;
–  у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
–  у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай»: узгадаем народную артыстку СССР Тамару Ніжнікаву;
–  у 13:00 – «Музычная студыя»: канцэрт-прысвячэнне жанчынам з удзелам салістаў музычных тэатраў, а таксама акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
–  у 14:05 – «Арт-пікнік»: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі «Tafelmusic baroque orchestra» і запісы сярэдзіны 70-х гадоў Тэры Калье;
–  у 17:00 – у праграме «Класічны рэпертуар» прагучаць творы Джавані Батыста Самарціні і Антоніа Сальеры;
– у 18:10 – праект «Вечары на канапе» прысвечаны жыццю і творчасці шведскага тэнара Мікалая Геды;
–  у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: сустрэнемся з героямі аперэты Іагана Штрауса «Цыганскі барон». Пачуеце запіс, зроблены на Усесаюзным радыё у 1969 годзе. Таксама вашай увазе – уверцюры да аперэт Франца Зупэ «Раніца, поўдзень і вечар у Вене» і «Паэт і селянін»;
–  у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Леанілы Чарняўскай «Падарожніца» ў выкананні артысткі Лікі Пташук;
–  у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
–  у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Эрла Босціка Let’s Dance 1957 года;
–  у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёпастаноўкі «На тое яно і каханне» паводле апавядання Валерыя Логінава. Выканаўцы – артысты Рускага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. Запіс 1960 года. На хвалі канала «Культура» прагучаць і фартэпіянныя п’есы Аляксандра Скрабіна;
–  у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by