14 сакавіка ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: пачуеце запісы групы The Beatles;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: прагучаць п’есы Анатоля Лядава;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Ганны Герман;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Майкла Гетэля;
– у 07:20 – праект «Галасы эпохі»: размова пойдзе пра народнага артыста Беларусі і СССР Паўла Малчанава;
– у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: праграма прысвечана творчасці Джэймса Ласта;
– у 08:05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Эдуарда Арцем’ева да расійскага серыяла «Доктар Жывага»;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны». Чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: вакальныя кампазіцыі ў выкананні амерыканскага спевака Поля Робсана;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
– у 11:30 – «У свеце музыкі»: музыка балета Ігара Стравінскага «Апалон Мусагет»;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома гітарыста Лені Бро 1961 года;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госць праграмы – навуковы супрацоўнік лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута эксперыментальная батанікі НАН Беларусі Уладзімір Лябедзька;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: слухаем запісы групы Yello;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» прагучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: кантата Уладзіміра Грушэўскага на вершы Максіма Багдановіча «Сэрца роднае»;
– у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 –  «Амфітэатр»: вашай увазе – запісы кларнетыста Эдуарда Брунера;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: вашай увазе – канцэрт «O sole mio! Для вас, любімыя», які адбыўся 8 сакавіка ў канцэртнай зале «Верхні горад» з удзелам сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі і саліста Вялікага тэатра, уладальніка Гран-пры Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» Іосіфа Нікіценкі;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 23:00  – «Музычны вечар»: звернемся да творчасці італьянскага кампазітара Джакама Пучыні.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.