- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: працягваем слухаць запісы гурта «Blackmore’s Nigh»;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Яна Давіда Голанда;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Артура Вольскага чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «”Культура”»: фрагменты балета Яўгена Глебава «Тыль Уленшпігель»;
- у 9:10 і 16:00 – у гадавіну трагедыі Хатыні праект «Памяць сэрца» – у мемарыяльным комплексе на месцы спаленай вёскі;
- у 9:25 – праграма «Музычная радыёпалітра»;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні народнага артыста РСФСР Радзіка Гарэева;
- у 10:30 – госць праграмы «Віртуозы» – фотамастак Анатоль Дрыбас;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: «Маленькія прэлюдыі і фугі» Іагана Себасцьяна Баха;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з фондаў Беларускага радыё. Прагучыць першая частка інсцэніроўкі паводле рамана старажытнагрэчаскага пісьменніка Лонга «Гісторыя пра Дафніса і Хлою». Аўтар інсцэніроўкі – Уладзімір Дзюба, рэжысёр – Алена Казленя, у ролях – артысты сталічных тэатраў. Запіс зроблены ў 1996 годзе;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Кацярынай Дзегцяровай ;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – другая частка оперы Генры Пёрсела «Каралева фей», «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць са студыйным альбомам Джорджа Бэнсана 1990 года «Big Boss Band»;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец»;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: санаты Іагана Себасцьяна Баха для клавіра і скрыпкі ў выкананні Карла Рыхтэра і Леаніда Когана;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» спявае Валянціна Талкунова;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Джузэпэ Вердзі «Дон Карлас» паводле драмы Фрыдрыха Шылера. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1964 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем лепшыя песні групы «Cinderella»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: казка Алены Масла «Прыгоды на Цукерачнай планеце»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы трыа Біла Эванса 1969 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Балада пра белую вішню» паводле аднайменнай п'есы Святланы Клімковіч. Рэжысёр-пастаноўшчык –Соф’я Гурыч, музыка кампазітара Алега Залётнева. У спектаклі занятыя народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народныя артысты Беларусі Галіна Талкачова, Мікалай Кірычэнка, Арнольд Памазан, заслужаны артыст Беларусі Леанід Улашчанка, артысты мінскіх тэатраў. Год запісу 1987;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: запісы амерыканскага струннага квартэта «Kronos Quartet».
У праграме магчымы змены.