У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася фотаэкспазіцыя «Чароўныя мясціны»

24.03.2025

Фотаэкспазіцыя складаецца са збору Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка Аляксандра Пушкіна «Міхайлаўскае». Выстава прадстаўлена серыямі фотаработ Георгія Васілевіча, які больш за дваццаць гадоў узначальвае Пушкінскі запаведнік. Асноўны матыў фотагалерэі – пакланенне паэтычнаму генію творцы, улюбёнасць у благаслаўлёныя пушкінскія мясціны і прага перадаць крохкае імгненне вечнасці. Расказала вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ірына Князева.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры актыўна ладзіць міжнароднае супрацоўніцтва з установамі Расіі. Гэта абмен выставамі, сумесныя праекты. Адзначыў дырэктар Сяргей Усік.