Пермскі тэатр «У Моста» завітаў у Мінск

25.03.2025

Сталічную публіку са сваёй творчасцю ён пазнаёміў у сценах Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Гэтай вясной калектыў прывёз фантастычную гісторыю «Звер» па п’есе Міхаіла Гіндзіна і Уладзіміра Сінакевіча. Менавіта пасля прэм’еры 1989 года тэатр назвалі сапраўдным феноменам. Пастаноўка распавядае постапакаліптычную гісторыю пра свет пасля атамнай вайны, дзе жывуць людзі, што амаль не памятаюць мінулае і не разумеюць, якой павінна быць будучыня. Па словах заснавальніка і мастацкага кіраўніка Пермскага тэатра «У Моста» заслужанага артыста і дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Сяргея Фядотава, «Звер» – яго галоўны спектакль, які ідзе на працягу 35 гадоў.