Трохгадовая дзяўчынка стала аўтарам кнігі казак

06.12.2016

Напрыканцы снежня свет пабачыць дзіцячая кніга "Чудзілёныш" пісьменніцы Алены Тагіль. Яна напісала яе паводле аповедаў сваёй трохгадовай дачкі Варвары. "Чудзілёныш"  ўключае дзесяць гісторый з жыцця галоўнага героя ляніўца Чудзілёныша, яго матулі Чудзілены і жыхароў чароўнага ружовага лесу. Аснову для ўсіх гісторый, імёны персанажаў і галоўнага героя прыдумала дзяўчынка, а маці запісала і апрацавала апавяданні - у гэтым і заключаецца іскрынка праекта.

Фота: tagil.by