26 сакавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы фінскай рок-групы «Poets of the Fall»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Ёзефа Гайдна;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні гурта «Браво»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: музыка італьянскага кампазітара і скрыпачкі Франчэскі Гучыёне;
- у 07:20, 13:15 –праект «Беларуская спадчына» раскажа пра абрад «Стрылка»;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: спявае ізраільцянка Офра Хаза;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: дуэт дона Паскуале і Малатэсты з оперы «Дон Паскуале» Гаэтана Даніцэці ў выкананні народнага артыста СССР і Беларусі Аркадзя Саўчанкі і народнага артыста Беларусі Віктара Чарнабаева;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Луізы Мэй Олкат «Маленькія жанчыны» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача «Класіка раніцай»: творы аўстрыйскага кампазітара Іагана Непамука Гумеля;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка», чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18.15 – праграма «У свеце музыкі» прысвечана асобе народнай артысткі СССР Маквалы Касрашвілі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы піяніста і кампазітара Тэлоніуса Монка;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам прысвечаны стагоддзю надання Янку Купалу звання народнага паэта;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: запісы Мірэй Мацьё;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы, натхнёныя вершамі народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: музыка ў выкананні партугальскай піяністкі Марыі Жуан Пірэш;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы спявачкі з Лапландыі Мары Бойне;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Дзядулевы казачкі» Валерыі Казлоўскай;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: піяністка Караліна Надольска выконвае мазуркі і вальсы Фрыдэрыка Шапэна.

У праграме магчымы змены.