26.03.2025
Адкрыты фестываль-конкурс сучаснага мастацтва «Першая ступень» па накірунку «Тэатральная творчасць» праходзіць у Мінску. Ён разгарнуўся ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Кантакт», куды прыехалі 11 калектываў з розных рэгіёнаў Беларусі і не толькі. Ужо другі год запар мерапрыемства прымае удзельнікаў з Санкт-Пецярбурга – артыстаў Тэатра-студыі «Горошины». На паказ іх спектакля «Анегін» завітала карэспандэнт Марыя Казлова.