Вечар памяці Леаніда Шурмана адбудзецца ў Белдзяржфілармоніі

28.03.2025

30 сакавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе вечар памяці вядомага аўтара і кампазітара, заслужанага артыста Беларусі Леаніда Шурмана, прысвечанага 75-годдзю з дня яго нараджэння. У праграме прагучаць творы знанага  аўтара ў выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята», а таксама вядомых артыстаў эстрады. Расказаў мастацкі кіраўнік ансамбля Вячаслаў Статкевіч.

Фота - philharmonic.by