01.04.2025
Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры адбудзецца Тыдзень рускай класікі. На працягу 15 гадоў беларускі тэатр звязвае моцная дружба з калектывамі Расійскай Федэрацыі. Дзякуючы гэтым сувязям жыхары і госці нашай сталіцы маюць магчымасць пазнаёміцца з разнастайнай творчасцю як найстарэйшых, так і маладых тэатраў Расіі. У межах тыдня 6 тэатраў краіны-суседкі пакажуць гледачам спектаклі па творах класікаў рускай літаратуры. Расказала аб праекце дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Таццяна Комава.
Фота - musicaltheatre.by