Сучасны французскі салонны жывапіс прыехаў у Мінск

08.12.2016

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў на праспекце Незалежнасці адкрыўся міжнародны праект «Art Capital: з Францыі ў Беларусь». Гэта буйная міжнародная выстава ў Парыжы штогод збірае пад зводамі Гран-Пале каля 2000 сучасных французскіх творцаў, а таксама жывапісцаў з усіх кантынентаў.  Летась ў Гран-Пале ўпершыню былі прадстаўлены беларускія мастакі. У Мінску аб’ядналі работы з чатырох французскіх салонаў і прадэманстравалі карціны беларускіх творцаў, якія бралі ўдзел у міжнароднай выставе. Расказвае намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Дзяніс Барсукоў.

На фота - Дзяніс Барсукоў, sb.by