Выстава «Хлеб – нябачная сіла Перамогі» прадстаўлена ў Палацы Рэспублікі

08.04.2025

Гэта праект аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў хлебапякарнай галіны Беларусі – «Мінскхлебпрама». Экспазіцыю складаюць фотаматэрыялы аб вырабе прадукцыі, а таксама паказваюцца відэаматэрыялы аб рабоце хлебазаводаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Як расказала намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кадрах «Мінскхлебпрама» Ганна Каралевіч, калі над Мінскам ляталі кулі, людзі працавалі штодня.
На выставе «Хлеб – нябачная сіла Перамогі» можна ўбачыць не толькі кадры кіна- фотахронікі, але і паспытаць хлеб, што вырабляўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. «У нас прадстаўлена 5 відаў хлеба па рэцэптуры 1940-х гадоў», – распавёў навучэнец Дзяржаўнага каледжа хлебапячэння Данііл Бачыла.