09.04.2025
Больш чым дзве тысячы жыхароў Мінска пабывалі на канцэрце-рэквіеме «Кожны трэці», прысвечаным 80-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Прадстаўнікам працоўных калектываў, моладзі, ветэранам і грамадскім дзеячам горада паказалі пранізлівыя нумары, якія шчыра і сумленна распавядаюць пра той страшны перыяд. Яны прымушаюць яшчэ раз задумацца, наколькі важна захаваць памяць аб выпрабаваннях, праз якія прайшлі нашы продкі. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.