10.04.2025
На гэтым тыдні ўся краіна ўспамінае ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Штодзень сталіца сустракае гасцей з рэгіёнаў, якія прыязджаюць на канцэрт-рэквіем «Кожны трэці». Чарговы паказ праекта, прымеркаванага да 80-годдзя Вялікай Перамогі, адбыўся для жыхароў Гродзеншчыны. Гэта магчымасць не толькі ўшанаваць памяць загінуўшых, а таксама аб’яднацца ў адзіным парыве, каб перадаць маладому пакаленню важнасць гістарычнай памяці і каштоўнасць міру. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.