- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Уітні Х'юстан;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы кампазітараў XVIII стагоддзя Луі дэ Кэ Эрвелуа і Антоніа Вівальдзі;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: гучыць голас Пласіда Дамінга;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы канадскага кампазітара Говарда Шора, аўтара музыкі да фільмаў «Авіятар», «Банды Нью-Ёрка», «Змярканне», «Уладар Пярсцёнкаў», «Хобіт»;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» раскажа пра адну з самых яркіх старонак у гісторыі партызанскага руху нашай краіны – аперацыі «Адплата» па ліквідацыі гаўляйтэра Вільгельма Кубэ, прагучаць успаміны ўдзельнікаў і сведкаў з фондаў Беларускага радыё;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы нямецкай поп-групы «Арабескі»;
- у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: музыка Яўгена Крылатава да фільма «Прыгоды Электроніка»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Жоржа Сімянона «Бясхвостыя парсючкі» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: джазавыя п'есы Аляксандра Цфасмана;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 – «У свеце музыкі»: эцюды-карціны опуса 33 Сяргея Рахманінава;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай спявачкі Кармэн Макрэй;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру». Госць студыі – мастацкі кіраўнік Белдзяржфілармоніі, заслужаны артыст Беларусі Юрый Гільдзюк. Размова пойдзе пра фестываль музыкі «Мінская вясна»;
- у 13:30 – праект «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: фрагменты мюзікла Фрэдэрыка Лоу «Мая прыгожая лэдзі»;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы заслужанага артыста Беларусі Анатоля Падгайскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: у выкананні піяніста Іва Пагарэліча прагучаць творы Іагана Себасцьяна Баха, Ёзефа Гайдна і Сяргея Рахманінава;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: канцэрт «Drive Symphony» Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі і групы «Асторыё плюс», які адбыўся 28 сакавіка ў Цэнтральным Доме афіцэраў. Запіс па трансляцыі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творы Фелікса Мендэльсона, Пятра Чайкоўскага, Сяргея Пракоф'ева, натхнёныя вобразам Італіі.
У праграме магчымы змены