12 красавіка ў эфіры

–  у 00:04 – «Для паўночнікаў»: п'есы для габоя кампазітараў розных эпох і краін;
–  у 02:00 – «Музыка ночы»: інструментальныя санаты Георга Фрыдрыха Гендэля;
–  у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: старонкі аперэт з рэпертуару народнага артыста Расіі Герарда Васільева;
–  у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» раскажа пра тыдзень, што папярэднічае Вялікадню;
–  у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Рыгора Семашкевіча гучаць у выкананні артыста Алега Вінярскага;
–  у 8:15 – праграма «Наша музыка»: слухаем вакальныя творы на вершы Янкі Купалы;
–  у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
–  у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» пазнаёміць з анонсам бліжэйшых канцэртаў, а таксама архіўнымі запісамі Беларускага радыё;
–  у 10:05 – праграма «Любімыя мелодыі» прысвечана Дню касманаўтыкі;
–  у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: госць праграмы – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў;
–  у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: «Канцэрт-рапсодыя» для фартэпіяна з аркестрам Арама Хачатурана;
–  у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: прагучаць фрагменты ўспамінаў спявачкі Тамары Сіняўскай, урывак з аповесці Льва Талстога «Альберт»;
–  у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
–  у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» раскажа пра новыя пастаноўкі Вялікага тэатра Беларусі і Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра;
–  у 13:00 – праграма «Музычная студыя» прысвечана мастацкаму кіраўніку і галоўнаму дырыжору Марыінскага тэатра оперы і балета Валерыю Гергіеву. Прагучаць запісы беларускіх калектываў пад яго кіраўніцтвам, зробленыя ў розныя гады;
–  у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – творы старадаўняга французскага кампазітара Марка Антуана Шарпанцье, у «Джазавых краявідах» – саўндтрэк да музычнага фільма 1980 года «Браты Блюз» з Дэнам Эйкрайдам і Джонам Белушы ў галоўных ролях;
–  у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Першы скрыпічны канцэрт Генрыка Вяняўскага. Саліст – Віктар Пікайзен;
– у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» пазнаёміць з творчасцю папулярнага рыжскага выканаўцы пачатку мінулага стагоддзя – Канстанціна Сакольскага;
–  у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Вінчэнца Беліні «Самнамбула». У аснове сюжэту – вадэвіль Эжэна Скрыба і Жана-П'ера Амэра. Запіс зроблены ў 1963 годзе ў тэатры «Метраполітэн опера». У галоўных ролях Джаан Сазерленд і Мікалай Геда;
–  у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Уладзіміра Маракова «Прынцэса» чытае артыстка Ліка Пташук;
–  у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
–  у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага арганіста Джымі Сміта 1963 года;
–  у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Вячэра» паводле аднайменнай п'есы Яўгена Шабана. Выканаўцы –  народная артыстка СССР Галіна Макарава, народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч, артыст Уладзімір Кін-Камінскі, рэжысёр – Валерый Анісенка. Запіс 1983 года;
–  у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

У праграме магчымы змены