13 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы брытанскага фальклорнага спевака, гітарыста і кампазітара Марціна Сімпсана, а таксама фінскай акардэаністкі Іаханы Юхала;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Мікалая Мяскоўскага;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Рыгора Семашкевіча чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: цыкл Мадэста Мусаргскага «Карцінкі з выставы» ў выкананні Вікторыі Постнікавай;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, завітае ў мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына» ў Івацэвіцкім раёне;
- у 9:25 – праграма «Музычная радыёпалітра»;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы пуэртарыканскай спявачкі Вольгі Таньён;
- у 10:30 –  праграма «Віртуозы» пазнаёміць з членам Беларускага саюза мастакоў Уладзімірам Гладковым;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: духавыя квартэты Джавані Батысты Гамбара;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі». Прагучыць праграма «Акно ў свет». Вы пачуеце першыя старонкі інсцэніроўкі «Дробязі жыцця» паводле аповесці Мікалая Ляскова. Аўтар і рэжысёр радыёкампазіцыі – Алена Казленя, у пастаноўцы занятыя артысты сталічных тэатраў;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай» раскажа пра балет Лізаветы Лобан «Купалле», прэм'ера якога адбываецца ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры гэтымі днямі;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – творы Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні аркестра «Акадэмія святога Марціна ў палях», «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з квартэтам Дэйва Брубека;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» раскажа пра веснавыя абрады і песні Падняпроўя;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: «Сімфанічныя танцы» з мюзікла Леанарда Бернстайна «Вестсайдская гісторыя»;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» слухаем музыку Генадзя Гладкова;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Вінчэнца Беліні «Самнамбула». У аснове сюжэту – вадэвіль Эжэна Скрыба і Жана-П'ера Амэра. Запіс зроблены ў 1963 годзе ў тэатры «Метраполітэн опера». У галоўных ролях Джаан Сазерленд і Мікалай Геда;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку «Bad Image» групы Kinsdom Come 1993 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: казка Ірыны Цуканавай «Бацькоўская любоў»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага трубача Куці Уільямса 1958 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспектакля «Вячэра» паводле аднайменнай п'есы Яўгена Шабана. Выканаўцы –  народная артыстка СССР Галіна Макарава, народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч, артыст Уладзімір Кін-Камінскі, рэжысёр – Валерый Анісенка. Запіс 1983 года; ;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: творчасць швейцарскага кампазітара Нарбэра Марэ.

У праграме магчымы змены