- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы італьянскага выканаўцы, піяніста, паэта і кампазітара Паола Контэ;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: інструментальныя творы Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Стыві Уандэр;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы нямецкага кампазітара Бенджаміна Рыхтэра;
- у 07:20, 13:15 – разам з праектам «Беларуская спадчына» рыхтуемся да Вялікадня;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: спявае Хуліа Іглесіяс;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Яна Анджэя Паўла Качмарэка з фільма «Павел, апостал Хрыста», знятага рэжысёрам Эндру Хаятам ў 2018 годзе;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – перадача «Класіка раніцай»: музыка іспанскага кампазітара Энрыке Гранадаса;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка», чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18.15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны народнай артыстцы СССР Нінэль Ткачэнка;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавай вакалісткі і піяністкі Шырлі Хорн 1963 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Праграма прысвечана Сусветнаму дню кітайскай мовы;
- у 13:30 –у праграме «З музычнай калекцыі канала “Культура”» спявае Джо Дасэн;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні Міхаіла Гальдштэйна і Аляўціны Багданавай прагучыць Скрыпічная саната народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: запісы венгерскага піяніста Андраша Шыфа;
- у 19:00 – «Канцэртная зала» пазнаёміць з эстонскімі музыкантамі Тулікі Бартасік і Ванэсай Масэра, а таксама «Анаталійскім камерным ансамблем» з Турцыі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Сяргея Палікарпава «Самы смелы»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы канадскай піяністкі Крысціны Пятроўска-Кіліко.
У праграме магчымы змены