18 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскіх спявачак;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля «Голубые гитары»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы французскага кампазітара Людавіка Бурса;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны асобе і творчасці народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі. Прагучаць яго інтэрв'ю розных гадоў з фондаў Беларускага радыё;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Валерый Лявонцьеў;
- у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: музыка Уладзіміра Мартынава да фільма Паўла Лунгіна «Востраў»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка рускага кампазітара Мікалая Ракава;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка». Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 – «У свеце музыкі»: сюіта Пятра Чайкоўскага «Мацартыяна»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага саксафаніста Стэнлі Цёрэнтайна;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госць праграмы – народны артыст Беларусі Эдуард Ханок;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы ансамбля старадаўняй музыкі «Кантабіле»;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні Эдуарда Ханка – да дня нараджэння творцы;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 –  «Амфітэатр»: музыка нямецкага кампазітара Макса Рэгера;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, які адбыўся 10 красавіка ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі. У праграме – Антанін Дворжак, Бэла Бартак, Альберта Хінастэра. Запіс па трансляцыі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00  – «Музычны вечар»: у выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Барыса Райскага прагучаць фрагменты балета Яўгена Глебава «Маленькі прынц».
У праграме магчымы змены