19 красавіка ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Вольфганга Амадэя Моцарта;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: кантаты Дзітрыха Букстэхудэ «Цела Госпада нашага»;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: «Рэквіем» Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага камернага хору і Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі;
– у 7:30 і 17:30 – у праграме «Духоўная спадчына» размова пойдзе пра Турынскую плашчаніцу;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы кітайскага паэта Ян Цзін'юня гучаць у выкананні артысткі Маргарыты Захарыі;
– у 8:15 – праграма «Наша музыка»: запісы народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» пазнаёміць з анонсам бліжэйшых канцэртаў, а таксама архіўнымі запісамі Беларускага радыё;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага соўл-спевака Лютэра Вэндраса;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: госць праграмы – дырыжор Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Мікалай Макарэвіч;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: «Каранацыйная» меса Вольфганга Амадэя Моцарта;
– у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам» прысвечана Вялікадню: прагучаць урыўкі з успамінаў, прысвечаных гэтаму дню, Мікалая Рымскага-Корсакава, Аляксандра Вярцінскага, Антаніны Няжданавай;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – «Натхнёныя музыкай». Госць праграмы – саліст Вялікага тэатра Беларусі, народны артыст Станіслаў Трыфанаў;
– у 13:00 – праграма «Музычная студыя»: прагучыць першае аддзяленне вечара «Паэзія-- музыка душы», які прайшоў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў сакавіку;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – шэдэўры барока, у «Джазавых краявідах» спявае Брук Бэнтан;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент духоўнай араторыі Іагана Себасцьяна Баха «Страсці па Матфею»;
– у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» прысвечана жыццю і творчасці Юрыя Візбара;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка музычнага спектакля «Руслан і Людміла» паводле паэмы Аляксандра Пушкіна і оперы Міхаіла Глінкі. Пастаноўка створана на Беларускім радыё. Аўтар сцэнарыя і музычны рэдактар Ірына Мільто, рэжысёр Людміла Рагачова, у ролях – народныя артысты Беларусі Валерый Філатаў і Аўгуст Мілаванаў, заслужаныя артысты  Аляксандр Бяспалы, Пётр Юрчанкоў, Алег Корчыкаў, Аляксандр Суцкавер, акцёры сталічных тэатраў;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданні Марыны Цвятаевай і Івана Буніна чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскага джазавага басіста і віяланчэліста Рона Картэра 1973 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Сіняя-Сіняя» паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча. Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр – Аляксандр Вавілаў, у ролях – народны артыст Беларусі Юрый Сідараў, артысты Рэгіна Дамброўская, Леанід Крук. Запіс 1979 года;
– у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

У праграме магчымы змены