- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы скрыпічнага трыа «Fidl» з Ірландыі і эстонскай групы «Klapp»;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: «Усяночная» Сяргея Рахманінава;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы кітайскіх паэтаў ва ўласным перакладзе чытае Навум Гальпяровіч;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: запісы акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі. Духоўныя песнапенні свята Вялікадня, ваенныя песні;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, завітае ў мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына» ў Івацэвіцкім раёне;
- у 9:25 – праграма «Музычная радыёпалітра»;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы іспанскай спявачкі Майтэ Марцін;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» пазнаёміць з пісьменніцай і перакладчыцай, аўтарам кніг для дзяцей Інай Фраловай;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: харавыя канцэрты Дзмітрыя Бартнянскага;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі». Прагучыць праграма «Узвышанае і зямное» з фондаў Беларускага радыё;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай» раскажа пра спектаклі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – творы старадаўніх італьянскіх кампазітараў, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з соўл-групай «Harold Melvin & the Blue Notes»;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» прагучаць валачобныя песні;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: фрагменты «Літургіі святога Іаана Залатавуста» Добры Хрыстава;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» спявае Алена Камбурава;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка музычнага спектакля «Руслан і Людміла» паводле паэмы Аляксандра Пушкіна і оперы Міхаіла Глінкі. Пастаноўка створана на Беларускім радыё. Аўтар сцэнарыя і музычны рэдактар Ірына Мільто, рэжысёр Людміла Рагачова, у ролях – народныя артысты Беларусі Валерый Філатаў і Аўгуст Мілаванаў, заслужаныя артысты Аляксандр Бяспалы, Пётр Юрчанкоў, Алег Корчыкаў, Аляксандр Суцкавер, акцёры сталічных тэатраў;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку «Moontan» нідэрландскай групы Golden Earing 1973 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: казка Таццяны Прышчэпавай «Рознакаляровая жырафка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага гітарыста Кэні Барэла 1957 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Краіна Цыганія» паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча. Аўтар інсцэніроўкі – Аляксандр Уладамірскі, рэжысёр – Соф’я Гурыч, у ролях народны артыст СССР Віктар Тарасаў, народная артыстка Беларусі Лілія Давідовіч, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь: Барыс Барысёнак, Барыс Уладамірскі, Аляксандр Кашпераў, артысты Маргарыта Громава, Ала Долгая, Паліна Ротар, Святлана Некіпелава, Бірута Дакальская. Запіс 1979 года;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: творчасць французскага кампазітара Аліўе Месіяна.
У праграме магчымы змены