23 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы сусветна вядомых дырыжораў – Поля Марыа і Клода Каравэлі;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Карла Філіпа Эмануэля Баха;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні вакальна-інструментальнага ансамбля «Весёлые ребята»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы французскага мультыінструменталіста Thylacine;
- у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» пазнаёміць з традыцыямі Вялікоднага тыдня;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: спявае Мікалай Карачанцаў;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Яна Анджэя Паўла Качмарэка з фільма «Чароўная краіна», знятага рэжысёрам Маркам Фостэрам у 2004 годзе;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: камерныя творы Георга Філіпа Тэлемана;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Эрых Марыя Рэмарк «Трыумфальная арка», чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18.15 –у праграме «У свеце музыкі» прагучаць оперныя арыі ў выкананні Анатоля Салаўяненкі і Тамары Сіняўскай;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: альбом у стылі «босанова» Джона Хендрыкса 1961 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – загадчык сектара кніжных выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлана Кажамяка і выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Юльяна Шырма;
- у 13:30 –у праграме «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: старонкі мюзікла Леанарда Бернстайна «Вестсайдская гісторыя»;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Саладухі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: творы французскага кампазітара Дарыюса Міё;
- у 19:00 – «Канцэртная зала» пазнаёміць з брытанскай спявачкай індыйскага паходжання Сушылай Рамэн і дуэтам з Партугаліі «Calema»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» раскажа пра вожыка Пыха;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы брытанскага піяніста Фрэдэрыка Кэмпфа.

У праграме магчымы змены