"Паэтычны ветразь - 2": фіналісты

13.12.2016

Віншуем фіналістаў Рэспубліканскага радыёконкурсу юных чытальнікаў «Паэтычны ветразь - 2»!

Узроставая намінацыя 7-12 гадоў:

  1. Алпатава Марыя (Мінск);

  2. Бараноўскі Аляксандр (Мінск);

  3. Варабец Васіліса (Мінск);

  4. Гіль Дзіяна (Вілейка);

  5. Дземізюк Арысціна(Мінск);

  6. Ешчанка Валерыя(Мінск);

  7. Жылевіч Васіліса (Мінск);

  8. Заенка Вікторыя (Мінск);

  9. Кузьміцкая Дар'я (Ліда);

  10. Мароз Мікіта (Ашмяны);

  11. Плявака Антон (Ашмяны);

  12. Таран Соф'я (Мінск);

  13. Тарноўскі Дзмітрый (Мінск);

  14. Хілюта Стэфанія (Мінск);

  15. Шастакоў Ілья (Маладзечна).

 Узроставая намінацыя 12-17 гадоў:

  1. Берташ Паліна (Мінск);

  2. Бондарава Марына (Мінск);

  3. Броўка Артур (Вілейка);

  4. Брыцько Георгій (Мазыр);

  5. Герасімёнак Кірыл (Мінск);

  6. Залеская Вераніка (Мінск);

  7. Кандраценка Вераніка (Мінск);

  8. Капусцінская Эліза (Мінск);

  9. Касач Аліна (Маладзечна);

  10. Лашук Эвяліна (Камаі);

  11. Ліс Карына (Мінск);

  12. Мурза Міхаіл (Мінск);

  13. Палій Анастасія (Мінск);

  14. Парфяновіч Аляксандр (Жодзіна);

  15. Радзецкая Ульяна (Мінск)

SMS- і інтэрнэт-галасы былі падсумаваны, і прыз слухацкіх сімпатый атрымае ў фінале Дзмітрый Тарноўскі (Мінск).

Арганізатары конкурсу прысудзілі таксама два спецыяльныя прызы. Вера Бушко з Мінска атрымае дыплом самай юнай удзельніцы конкурсу, а трыа ў складзе вучняў сталічнай школы №186 Ксеніі Кудзёлкі, Аліны Лявіцкай і Арсенія Зайцава атрымае дыплом за ансамблевасць выканання байкі Кандрата Крапівы “Мурашка і жук”.

Фінал конкурсу «Паэтычны ветразь - 2» запланаваны на 23 снежня і адбудзецца ў Вялікай студыі Дома радыё.

Ацэньваць фіналістаў і вызначаць пераможцаў, уладальнікаў 1, 2, 3 месцаў у абедзвюх узроставых намінацыях будзе прафесійнае журы. У склад яго ўвойдуць:

  • Алена Атраховіч, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (унучка Кандрата Крапівы);

  • Вольга Ваніна, дырэктар выдавецтва “Пачатковая школа”, галоўны рэдактар часопіса “Рюкзачок”;

  • Ігар Сігоў, заслужаны артыст Беларусі, акцёр тэатра і кіно, артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы;

  • Павел Харланчук-Южакоў, рэжысёр, акцёр тэатра і кіно, артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Эфірную версію фінала радыёконкурсу юных чытальнікаў “Паэтычны ветразь – 2” слухачы змогуць паслухаць у студзені 2017 года. Яна прагучыць у межах святкавання пятнаццацігоддзя канала “Культура” Беларускага радыё.

За апошнімі навінамі праекта сачыце на сайце канала “Культура”.