– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Сяргея Рахманінава і Аляксандра Скрабіна;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: у выкананні аркестра Кракаўскага радыё і тэлебачання гучыць Фартэпіянны канцэрт Ігнацыя Дабжыньскага;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: запісы Пака дэ Лусіі – з канцэрта 1986 года;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» раскажа пра блажэнную Валянціну Мінскую;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Зінаіды Дудзюк гучаць у выкананні артысткі Маргарыты Захарыі;
– у 8:15 – праграма «Наша музыка»: аўтарская песня Таццяны Дашкевіч;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра»: прэзентацыя цыкла «Ах, любовь» ансамбля народнай музыкі «Бяседа»;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы брытанскага блюз-гурта Medicine Head;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: госця праграмы – дырэктар Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Наталля Кароціна;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: аркестравыя п'есы Аляксандра Даргамыжскага;
– у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: прагучаць творы ў выкананні Дэборы Пантофель-Нячэцкай, урыўкі з яе ўспамінаў, фрагменты кнігі Уладзіміра Шэліхіна «Сэрца помніць»;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай» раскажа аб пастаноўцы «Патэтычны дзённік памяці» ў Вялікім тэатры Беларусі;
– у 13:00 – праграма «Музычная студыя»: прагучыць другое аддзяленне вечара «Паэзія-- музыка душы», які прайшоў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў сакавіку;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – музыка старадаўніх еўрапейскіх кампазітараў у выкананні ансамбля «Amarillis», у «Джазавых краявідах» – запісы групы «The Dells»;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент Пятага фартэпіяннага канцэрта Людвіга ван Бетховена;
– у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» прапануе ўспомніць Міліцу Кор'юс;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка рамантычнай аперэты «Фіялка Манмартра». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1983 годзе;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Аляксандра Вашчанкі «Апошняе паляванне Марэны» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Полі Берген 1960 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Жалейка» паводле аднайменнага твора Змітрака Бядулі. У ролях – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1959 года;
– у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .
У праграме магчымы змены