- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі замежнай эстрады;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: мелодыі з кінафільмаў Эльдара Разанава;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Эфізіо Кроса;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo», які расказвае пра беларускіх кампазітараў, прысвечаны творчасці Нестара Сакалоўскага;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Сяргея Белікава;
- у 08:05 і 13.05 – праграма «Музыка тэатра і кіно» прапануе ўзгадаць савецкі фільм 1984 года «Бландзінка за вуглом» і музыку да яго Ісаака Шварца;
- у 08:45 і 18:45– «Радыёсерыял»: прагучаць чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія». Выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: джазавыя творы Юрыя Саульскага;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Альпійская балада». Выканаўца – артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: Другі струнны квартэт Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Этель Эніс 1961 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госця студыі – загадчык аддзела экспазіцыйна-выставачнай работы Музея гісторыі горада Мінска Юлія Кавалёва;
- у 13:30 – тэмай праекта «З музычнай калекцыі канала ”Культура”» стала музыка марской стыхіі;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: спявае заслужаны артыст Беларусі Віктар Скарабагатаў;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: слухаем аўстрыйскага піяніста Фрыдрыха Гульда;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы «Укулеле аркестра» з Вялікабрытаніі і бельгійскай групы «Хот Грызэльда»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Эдварда Грыга да драмы «Пер Гюнт».
У праграме магчымы змены.