30 красавіка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Шарля Азнавура;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: Другая сімфонія Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: творы Генадзя Гладкова;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы венгерскага піяніста і кампазітара Балаж Хавашы;
- у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» раскажа пра вясновы абрад ваджэння Сулы;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: спявае Эдуард Хіль;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: «Раманс Немарына» з оперы Гаэтана Даніцэці «Любоўны напітак» і «Паланэз» з оперы «Яўген Анегін» Пятра Чайкоўскага;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Лакшмінараяны Субраманіяма;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Альпійская балада», чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18:15 –у праграме «У свеце музыкі» прагучаць фрагменты аперэт  Франца Легара;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: сумесныя запісы Трамі Янга і аркестра Луі Армстранга;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Макаранка і навуковы супрацоўнік музея Наталля Мізон;
- у 13:30 –у праграме «З музычнай калекцыі канала “Культура”» гучаць песні ў выкананні Алега Анофрыева;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы заслужанай артысткі Беларусі Надзеі Мікуліч;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – праграма «Амфітэатр»: творы нарвежскага кампазітара Крысціяна Сіндынга;
- у 19:00 – у праекце «Канцэртная зала» прагучаць запісы партугальскага спевака Рыкарду Рыбейру і бразільца Шыку Буаракі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Ніны Сакаловай «Хмара, Хмарык і Хмарка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы  аўстрыйскай піяністкі Інгрыд Хеблер.

У праграме магчымы змены.