Мінскі міжнародны Калядны оперны форум аб'яднаў зорак оперы і музыкантаў першай велічыні

14.12.2016

У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры Беларусі адкрываецца Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Да 20 снежня ўвазе гледачоў яркія прэм’еры, новыя імёны і лепшыя спектаклі з рэпертуару тэатра. Сем гадоў форум аб’ядноўвае прыхільнікаў опернага мастатцва. Расказвае генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Грыдзюшка.

Сёння адкрывае оперны форум “Кармэн” Жоржа Бізэ. У партыі Хасэ – Франчэска Піа Галаса (Італія). Вучань Мантсэрат Кабалье вядомы і запатрабаваны ў оперным свеце. За дырыжорскім пультам – маэстра Даніэль Мантанэ (Іспанія). Для яго гэта трэці прыезд у Беларусь.

Мінскі міжнародны Калядны оперны форум завершыцца вялікім гала-канцэртам.

На фота - опера "Турандот", news.tut.by