10 мая ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскага джазавага гітарыста Джанга Рэйнхардта;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: сімфаньеты Алесандра Скарлаці;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: песні ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Валерыя Кучынскага;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана гісторыі групы разведчыкаў «Джэк»;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Васіля Зуёнка гучаць у выкананні артыста Міхаіла Кіцеля;
– у 8:15 – у праграме «Наша музыка» прагучаць песні беларускіх кампазітараў на вершы Міхаіла Ясеня;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» раскажа аб цыкле песень Леаніда Захлеўнага «С днём рождения, Победа!»;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: гучыць непаўторны голас Леаніда Барткевіча;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: госці праграмы – удзельнікі дуэта «Inspiration» Дзмітрый Цітоў (домра) і Таццяна Кім (фартэпіяна);
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Сёмая фартэпіянная саната Вольфганга Амадэя Моцарта;
– у 11:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: у праграме гучаць успаміны вядомых артыстаў пра Вялікую Айчынную вайну
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай» прысвечаны асобе і творчасці патрыярха беларускай оперы Міхаіла Дружыны;
– у 13:00 – праграма «Музычная студыя» прапануе паслухаць успаміны пра ваенныя гады беларускага кампазітара Генрыха Вагнэра;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – канцэрты для трубы з аркестрам Георга Філіпа Тэлемана, у «Джазавых краявідах» – запісы соўл-спевака Джоні Тэйлара;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: гітарныя п'есы Франсіска Тарэгі;
– у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» раскажа пра дзвюх спявачак – Кацярыну Юроўскую і Странгілу Іртлач;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: музычны радыёспектакль «Альпійская балада» паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Пастаноўка створана на Беларускім радыё ў 1981 годзе. Аўтар сцэнарыя Аляксандр Вавілаў, рэжысёр Людміл Колеў, у ролях – заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Суцкавер, артыстка Галіна Кухальская. Музыка Яўгена Глебава;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Рэя Брэдберы «Хваць» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы вакаліста Джо Уільямса ў суправаджэнні аркестра Каўнта Бэйсі 1957 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёкампазіцыі спектакля   «Вайна пад стрэхамі» паводле аднайменнага твора Алеся Адамовіча. Запіс зроблены ў Віцебску, у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа, у 1968 годзе.
– у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

У праграме магчымы змены