- у 00:04 – «Для паўночнікаў»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы італьянскага кампазітара Піна Данаджыа;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo», які расказвае пра беларускіх кампазітараў, прысвечаны творчасці Рыгора Пукста;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Ігара Талькова;
- у 08:05 і 13.05 – праграма «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Эніа Марыконе;
- у 08:45 і 18:45– «Радыёсерыял»: прагучаць чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія». Выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: запісы народнай артысткі Беларусі Наталлі Гайды;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Альпійская балада». Выканаўца – артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: санаты Даменіка Скарлаці для клавесіна;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы братоў Дорсі;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Праграма раскажа пра Трэці рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога», які пачынаецца ў сталіцы 12 мая;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”» – творы французскага кампазітара Філіпа Эрсана;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Івана Мележа «Дарогі на ўсход і захад» чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні і рамансы ў выкананні заслужаных артыстаў Беларусі Міхаіла Шуманскага і Васіля Юневіча;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы дуэта сясцёр Каці і Марыэль Лабэк;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: жаночы хор «Ex Sambel» і дуэт «Furiosef» з Германіі і швейцарскі квартэт «Parpai»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Цэзара Кюі.
У праграме магчымы змены