13.05.2025
У трэці раз праект сабраў калектывы з усёй краіны, каб яны нагадалі, якой дарагой цаной – жыццём кожнага трэцяга беларуса – здабыта мірнае неба над нашай краінай. Яркае новаўвядзенне сёлетняга фестывалю – магчымасць для ўдзельнікаў пазмагацца за прызавыя месцы ў конкурсных праграмах. На суд гледачам і журы прадставяць 11 спектакляў з Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Мінска, Маладзечна. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.