У панядзелак 19 мая заставайцеся з каналам «Культура»!
Мы прапануем:
– у 00:04 – праграма «Для паўночнікаў»: запісы аркестраў Джэймса Ласта;
– у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні брытанскага спевака Крэйга Дэвіда;
– у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: пачуеце кампазіцыі Марціна Пшыбыловіча;
– у 07:20 і 13:15 – «Con Tempo»: творчасць Льва Абеліёвіча;
– у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: музыка ды-джэя і кампазітара Роберта Майлза;
– у 08:05 і 13.05 – праграма «Музыка тэатра і кіно»: прыгадаем брытанскую драму «Місія» 1986 года;
– у 08:45 і 18:45– «Радыёсерыял»: старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» прачытае артыстка Ліка Пташук;
– у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка французскага кампазітара Марыса Равеля;
– у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў, аповесць «Альпійская балада». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя.
– у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: ансамблевая музыка Джаакіна Расіні;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: прапануем запісы Лі Моргана 1960-х гадоў;
– у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Размова аб другой частцы анімацыйна-дакументальнага фільма «Мемарыяльныя комплексы Беларусі»;
– у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: дзіцячы балет Клода Дэбюсі «Скрыня з цацкамі»;
– у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Івана Мележа «Дарогі на ўсход і на захад» прачытае артыстка Маргарыта Захарыя;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: архіўныя запісы народнай артысткі СССР Тамары Ніжнікавай;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: творы чэшскага і нямецкага кампазітара эпохі барока Яна Дысмаса Зэленкі;
– у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы шведскіх выканаўцаў фальклору;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Антона Рубінштэйна.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.