24 мая ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка фінскага квартэта Ma Rouf і дацкай Klezmer групы Mames Babegenush;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Марыса Равэля;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: запісы джаз-аркестра Глена Мілера;
– у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» раскажа пра Святога Мікалая – епіскапа Мір Лікійскіх ;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Алега Салтука гучаць у выкананні артыста Міхаіла Кіцеля;
– у 8:15 – «Наша музыка»: Сімфаньета Мікалая Аладава ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Юрыя Цырука;
– у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны літаратурнага жыцця і кнігавыдання;
– у 9:25 – праект «Музычная радыёпалітра» пазнаёміць з заслужанай артысткай Беларусі Тамарай Раеўскай;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы нідэрландскага поп-дуэта  Mouth&MacNeal;
– у 10:30 – «Арт– гасцёўня»: госць праграмы – загадчык секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў Іван Арцімовіч;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Першы фартэпіянны канцэрт Сяргея Рахманінава;
– у 11:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: у праграме гучаць успаміны спявачкі Зары Далуханавай і піяністкі Іны Калягорскай;
– у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
– у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з рэпертуарам Вялікага тэатра Беларусі на чэрвень;
– у 13:00 – праграма «Музычная студыя» прапануе ўзгадаць творчасць заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – сімфоніі Ёзефа Гайдна, у «Джазавых краявідах» – запісы соўл-спевачкі Міні Рыпертан;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: накцюрны Фрыдэрыка Шапэна ў выкананні Артура Рубінштэйна;
– у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» прысвечана жыццю і творчасці легендарнага спевака Пятра Лешчанкі;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: аперэта Ісака Дунаеўскага «Пад купалам цырка», запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1984 годзе, у ролі апавядальніка – Яўген Еўсцігнееў;
– у 20:30 – «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Алены Васілевіч «Доктар Ваўковіч» чытае артыстка Ліка Пташук;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы джазавага і блюзавага вакаліста Эрні Эндруса;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Прыліпала» паводле аднайменнага твора Віктара Карамазава. Аўтар інсцэніроўкі для радыё Джэма Ялугіна, рэжысёр Зінаіда Паўлоўская, выканаўцы народны артыст СССР Віктар Тарасаў, артысты Алена Іваннікава, Аляксандр Курловіч, Галіна Кухальская. Запіс 1991 года;
– у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

У праграме магчымы змены.