27.05.2025
Заўтра ў Малой зале імя Рыгора Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт «Сустрэча з віртуозамі», які прэзентуе гледачам ансамбль салістаў «Класік-Авангард». Гэта штогадовы цыкл, у якім маладыя таленавітыя музыканты дэманструюць публіцы сваё віртуознае майстэрства. Расказала аб праекце мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор калектыву Людміла Каліноўская.
Фота - philharmonic.by