28 мая ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы эстрадна-сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Жана Анры д'Англебера і Франчэска Марыі Верачыні;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае дуэт Аль Бана і Раміны Пауэр;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы канадскага піяніста і кампазітара Жана-Мішэля Бле;
- у 07:20, 13:15 – «Беларуская спадчына» раскажа пра ўнікальнае народнае рамяство – сожскую скань;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: спявае Рэй Чарльз;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты опер «Апрычнік» Пятра Чайкоўскага і «Норма» Вінчэнца Беліні;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Яна Сібеліуса;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Альпійская балада», чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 11:30 і 18:15 – у праграме «У свеце музыкі» прагучаць запісы Лучана Павароці, Хасэ Карэраса, Бэверлі Сілз;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: творчасць джазавага гітарыста Джо Паса;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госця – мастацкі кіраўнік народнага тэатра «Жывое слова», спявачка і бард Алеся Сівохіна;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Чыка Карыа;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: кніга Янкі Брыля «Сцежкі, дарогі, прастор». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: слухаем ансамбль салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы італьянскага піяніста П'етра Спада;
- у 19:00 – у праграме «Канцэртная зала» вы пачуеце трыа «Agog» і струнны квартэт «Zapp» з Нідэрландаў, і іспанскую групу «Brach»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: у выкананні піяністкі Анжэлы Х'юіт прагучаць творы Іагана Себасцьяна Баха.

У праграме магчымы змены.