29.05.2025
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр рыхтуецца да прэм’еры аперэты Імрэ Кальмана «Марыца». Акрамя 20 аперэт, спадчына кампазітара ўключае творы для сімфанічнага аркестра, інструментальныя п’есы, рамансы, вакальныя цыклы. Але славутым Кальман стаў дзякуючы сваім дзівосным аперэтам. Іх яскравыя, прасякнутыя любоўю да жыцця мелодыі, імгненна запаміналіся і напаўнялі душы слухачоў радасцю і аптымізмам. Прэм’ера аперэты «Марыца» адбудзецца ў тэатры сёння ўвечары. Галоўную партыю выканае Вольга Цярэнцьева.
Фота - musicaltheatre.by