- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Дзюка Элінгтана;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Роберта Шумана;
- у 06:10 – у праграме «Музычны світанак» прагучаць песні ў выкананні Донавана Філіпса Ліча;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы італьянскага кампазітара Джавані Алеві;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» прысвечаны заслужанай артыстцы Беларусі Тамары Раеўскай;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Яўген Осін;
- у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: музыка да савецка-балгарскага фільма «У пошуках капітана Гранта». Кампазітары – Ісак Дунаеўскі, Максім Дунаеўскі, Ігар Канцюкоў;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія» гучыць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Антоніа Вівальдзі;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: творы Яна Сібеліуса;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Карла Фантаны і Фрэнка Разаліна 1978 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госці студыі – заслужаны артыст Беларусі, кампазітар Валерый Шмат і вакалістка Ксенія Зашчук;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Ціны Цёрнер;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: зборнік Янкі Брыля «Сцежкі, дарогі, прастор» чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні Дзмітрыя Далгалёва на вершы беларускіх аўтараў;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: творы чэшскага кампазітара, скрыпача і дырыжора XVIII стагоддзя Яна Вацлава Стаміца;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: праграма «Скрыпічныя канцэрты Іагана Себасцьяна Баха», якая адбылася 22 мая гэтага года ў вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы з дыска «Аляксандр Цфасман. Кампазітар, піяніст, дырыжор».
У праграме магчымы змены.