30.05.2025
Сёлета маштабная культурная падзея прайшла трэці раз і аб’яднала 14 творчых калектываў з усёй Беларусі. У конкурснай праграме прадставілі 11 спектакляў з Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Мінска і Маладзечна. Пераможцаў аб’явілі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пабывала наш карэспандэнт Марыя Казлова.